Топ-10 ютубераў у 2021 годзе зарабілі 300 мільёнаў долараў

MrBeast / Onet Sport
MrBeast / Onet Sport

Самым высокавыплатным YouTube-блогерам у 2021 годзе стаў MrBeast (сапраўднае імя Джымі Дональдсан), паведамляе Forbes.

У MrBeast 88,1 мільёна падпісчыкаў і 14,3 мільярда праглядаў. За мінулы год ён зарабіў 54 мільёны долараў, што ў два разы больш, чым у 2020-м.

На канале MrBeast раздае вялікія сумы грошай сябрам і падпішчыкам — за выкананне разнастайных задач або проста так. Свае 54 мільёны MrBeast зарабіў не толькі на манетызацыі відэа і рэкламе, але і на брэндзе MrBeast Burger — гэта сетка рэстаранаў хуткага харчавання.

У папярэднія тры гады самым высокааплатным блогерам быў Раян Каджы з Тэхаса. Упершыню Раян з'явіўся ў YouTube, калі яму было 4 гады. Цяпер яму 10. У 2021 годзе Раян зарабіў 27 мільёнаў долараў і заняў 7-е месца ў рэйтынгу.

Бацькі хлопчыка і іх бізнэс-партнёры думаюць, як развіваць канал, паколькі Раян расце і распакоўваць цацкі перад камерай яму не так ужо цікава. Цяпер у канала Ryan's World 31 мільён падпісчыкаў. Таксама пад імем Раяна прадаюць фірмовыя цацкі.

У дзясятку найбольш багатых ютубераў патрапіла сямігадовая расіянка Анастасія Радзінская, якая з 2018 года з сям'ёй жыве ў ЗША. Летась яна зарабіла 28 мільёнаў долараў і заняла шостае месца ў рэйтынгу. Як і год таму, Насця стала адзінай дзяўчынай у дзесятцы самых высокааплатных блогераў.

У агульнай складанасці топ-10 ютубераў зарабілі ў 2021 годзе 300 мільёнаў долараў — гэта на 40% больш, чым у 2020-м. Іх заробак павялічыўся дзякуючы росту праглядаў і кошту рэкламы. Рэклама складае прыкладна палову заробкаў блогераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі