Топ-5: навіны 10 сакавіка

Топ-5: навіны 10 сакавіка

У Маладзечне пасля вулічнай акцыі жорстка затрымалі Лябедзьку і Губарэвіча

Увечары 10 сакавіка ў Маладзечне прайшла "акцыя недармаедаў". На Цэнтральнай плошчы горада сабраліся сотні людзей. З Мінску прыехалі апазіцыйныя дзеячы Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч ды Віталь Рымашэўскі.

Выступоўцы, у тым ліку і мясцовыя жыхары, патрабавалі поўнай адмены дэкрэта №3. Да іх выйшаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама і запрасіў прыслаць дэлегатаў у райвыканкам.

Аднак пасля акцыі міліцыянты жорстка затрымалі Лябедзьку і Губарэвіча, ды іншых актыўных удзельнікаў шэсця.

Топ-5: навіны 10 сакавіка
Зміцер Дашкевіч у судзе.

10 сакавікаў Мінску затрымалі лідара незарэгістраванага Маладога фронту Змітра Дашкевіча. Гэта адбылося практычна ў жывым эфіры. Актывіст прадбачыў затрыманне і вёў трансляцыю сваіх перамяшчэнняў па горадзе. Дашкевіч ішоў па вуліцы і ў гэты момант на яго напалі са спіны.

Цяпер актывіста вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама ў дробным хуліганстве.

На Дашкевіча склалі 5 пратаколаў: 1 за хуліганства, 1 за супраціўленне і 3 за несанкцыяваныя акцыі.

У выніку актывіст атрымаў трое сутак адміністрацыйнага арышту.

Топ-5: навіны 10 сакавіка
Дэпутат парламента Ігар Марзалюк

Дэпутат парламента Ігар Марзалюк агучыў Міністэрству культуры свае пытанні наконт сітуацыі ў Курапатах.

Чыноўнік, які з’яўляецца прафесарам гісторыі, не разумее, чаму былі змененыя ахоўныя межы помніка і чаму гэтыя змены не абмяркоўвалі з грамадскасцю.

Топ-5: навіны 10 сакавіка
Фота: nn.by

У пятніцу ў судзе Мінска агучылі прысуды па так званай "справе антыфашыстаў". Суддзя фактычна задаволіў усе патрабаванні пракурора.

Такім чынам, шасцярых фанатаў сталічнага “Партызана” асудзілі на тэрміны ад 4 да 12 гадоў турмы.

Найбольш жорсткія прысуды атрымалі Арцём Краўчанка і Вадзім Чартовіч, якіх акрамя хуліганства вінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў. Маладыя людзі асуджаныя на 12 гадоў строгага рэжыму.

Топ-5: навіны 10 сакавіка
Фота: Еўрарадыё

Футбалісты мінскіх "Крумкачоў" здалі больш за 7 літраў крыві ў межах дабрачыннай акцыі. У мерапрыемстве паўдзельнічалі 16 гульцоў каманды.

Кожны футбаліст здаў па 450 мілілітраў крыві. Самай распаўсюджанай сярод гульцоў была 2-я група крыві, але сустракалася і 4-я, якая лічыцца самай рэдкай у свеце.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі