Завесці гародзік або паступіць. Юрысты пра тое, як беларусу не стаць "дармаедам"
Што рабіць "дармаедам"?
Улады Беларусі шукаюць новыя спосабы, каб прымусіць непрацоўных беларусаў працаваць.
"Падатак на дармаедства", аплата поўнага тарыфу за камунальныя паслугі, пагроза пастаноўкі непаўналетніх дзяцей у сацыяльна-небяспечнае становішча — гэтых стымуляцыйных захадаў рэжыму падалося замала.
Цяпер з'явілася ідэя прыцягваць "дармаедаў" да адміністрацыйнай адказнасці. Ці рэалізуюць гэткую пагрозу, пакуль невядома, але падрыхтавацца беларусам дакладна варта.
Пра тое, як пазбегнуць залічвання ў такія спісы, Еўрарадыё распытала юрыстаў.
Здаць жыллё ў арэнду або заняцца рамяством
Юрыстка Free Belarus Center Альвіна Мінгазава расказала, хто не можа лічыцца "дармаедам" і як пазбегнуць такога статусу, калі няма афіцыйнай працы.
— Па-першае, у гэтую катэгорыю не трапляюць жанчыны, якія выхоўваюць дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў або трох і больш непаўналетніх дзяцей. Па-другое, "дармаедамі" нельга лічыць бацькоў і апекуноў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.
Каб не лічыцца беспрацоўным і не стаць "дармаедам", індывідуальныя прадпрымальнікі, са слоў юрысткі, таксама павінны выконваць пэўныя ўмовы.
— Да іх адносіцца аплата падаткаў з даходаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама падаходнага падатку.
Для астатніх катэгорый грамадзян Альвіна таксама прапануе шэраг рашэнняў. Як варыянт, здаць кватэру ці пакой у арэнду.
— Асобы, якія атрымліваюць даходы ад здачы ў арэнду жылых памяшканняў і машынамесцаў не лічацца незанятымі ў эканоміцы.
Безумоўна, неабходна аплачваць падатак, але яго стаўка не такая вялікая. Для таго, каб здаць нерухомасць у арэнду, неабходна мець права пацвярджальныя дакументы (пасведчанне аб рэгістрацыі права ўласнасці, тэхпашпарт) і пашпарты. Дагавор рэгіструецца ў разлікова-даведачным цэнтры па месцы знаходжання кватэры, а пасля ў падатковай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.