Топ-5: навіны 11 красавіка

Топ-5: навіны 11 красавіка

Слухаць праграму цалкам:

СБ: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу 

Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу. Гаворка ідзе пра артыкул 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. Гэты артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачанне па ім выставілі ўжо 20 чалавекам.

У сваю чаргу, родным затрыманых па справе Белага легіёну не паведамілі, што супраць іх блізкіх распачалі новую крымінальную справу.

Топ-5: навіны 11 красавіка

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэчыцкі раён. Там ён азнаёміўся з сітуацыяй у сельскай гаспадарцы. Кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасць эканоміць паліва ў пасяўную кампанію, а таксама запатрабаваў спыніць крадзяжы.

Акрамя таго, Лукашэнка распавёў, што 2017 год будзе вырашальным для ўлады. Па яго словах, у наступным годзе людзі больш не будуць цярпець складаную эканамічную сітуацыю.

Топ-5: навіны 11 красавіка
Фота: TUT.by

Кожная дадатковая капейка ў кошце бензіну прыносіць дзяржаве 8.7 млн долараў за год. Толькі сёлета паліва ў Беларусі даражэла 4 разы па адной капейцы. Такім чынам, напрыканцы года дзяржава заробіць мінімум 35 млн долараў. А пра тое, колькі яшчэ разоў падаражэе бензін у нашай краіне, высвятляў Павел Свярдлоў.

Топ-5: навіны 11 красавіка
Фота: Еўрарадыё

Міністр культуры Барыс Святлоў сустрэўся з кіраўніком Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам з нагоды стварэння мемарыялу ў Курапатах.

Раней Мінкульт абвясціў конкурс на стварэнне такога мемарыялу. Яго тэрмін — усяго тры з паловай тыдні. Але канчатковае рашэнне на ім прымацца не будзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Антон Астаповіч па выніках сустрэчы з міністрам.

Топ-5: навіны 11 красавіка
Фота: DELFI / Andrius Ufartas

Дэпутаты Еўрапарламента, якія цікавяцца будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, не змаглі трапіць у Беларусь. Адпаведнае рашэнне прынялі беларускія службовыя асобы. Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt са словаў еўрапарламентара Пятраса Аўштравічуса.

Літоўскі палітык распавёў, што разам з ім у Беларусь хацелі прыехаць Альгірдас Саўдаргас, Броніс Ропе і нямецкі еўрапарламентар Рэбека Харм

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі