Топ-5: навіны 3 сакавіка

Топ-5: навіны 3 сакавіка

"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі

"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць кампенсаваць пацярпелым 220 тысяч рублёў у якасці маральнай шкоды. Такое рашэнне 3 сакавіка агучыў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да забойства, у замаху на забойства, у забойстве з асаблівай жорсткасцю, а таксама ў хуліганстве.

Топ-5: навіны 3 сакавіка
Так пакуль яшчэ выглядае лагер абаронцаў

Абаронцы Курапатаў у панядзелак згорнуць свой лагер. Пра гэта на мітынгу, які прайшоў 3 сакавіка, паведаміў маладафронтавец Зміцер Дашкевіч.

У мітынгу прыняло ўдзел каля 400 чалавек: да абаронцаў Курапатаў далучыліся палітыкі і мясцовыя жыхары. Удзельнікі прынялі зварот з патрабаваннем аднавіць ранейшыя ахоўныя межы мемарыяла, адмяніць вынікі аўкцыёна на забудову каля Курапатаў і добраўпарадкаваць тэрыторыю, дзе ішло будаўніцтва.

Топ-5: навіны 3 сакавіка
Кадр з фільма Аперацыя "Ы"

Першая справа “дармаеда супраць дзяржавы”, якую разглядаў суд Гомеля, можа стаць і апошняй. Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Леанід Судаленка, скаргу Віктара Рубцова, якога мясцовыя падаткавікі палічылі дармаедам, суд не стаў нават разглядаць. У інстанцыі заявілі, што разгляд скаргаў на дэкрэт №3 не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.

Топ-5: навіны 3 сакавіка

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў жыве ў рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах і плаціць за камунальныя паслугі, святло і ваду. Пра гэта палітык распавёў у інтэрв'ю Радыё "Свабода". Дарэчы, гэта першае яго інтэрв'ю недзяржаўнаму СМІ пасля ўцёкаў у Беларусь.

Былы кіраўнік Кыргызстана кажа, што яму і сям'і вылучылі ўчастак у 15 сотак у рысе Мінска недалёка ад "Мінск-Арэны". Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўчастак у раёне Драздоў, дзе маюць катэджы вышэйшыя чыноўнікі Беларусі. Там Бакіеў пяць гадоў будуе дом і спадзяецца гэтай вясной у яго пераехаць. 

Топ-5: навіны 3 сакавіка
Фота Ганны Канапацкай

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая замест дзелавой паездкі ў Вашынгтон паехала ў траўмпункт: выходзячы з пад'езда, каб паехаць у аэрапорт, яна паслізнулася і зламала нагу. Сваякі павезлі дэпутатку ў новенькую паліклініку №40, да якой "прыпісаная" Ганна. Аднак там дэпутатку чакалі прыгоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі