Традыцыйны бардаўскі фэст “Бітва пад Оршай” пройдзе 11 верасня

Традыцыйны фэст аўтарскай песні і паэзіі “Бітва пад Оршай” пройдзе 11 верасня на Крапівенскім полі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Менавіта на гэтым полі, пад Оршай 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш значных бітваў сярэднявечча. Трыццацітысячнае беларускае войска змагло ўшчэнт разбіць войска Масквы, якое складала 80.000 жаўнераў. У сувязі з гэтым, штогод на месцы бою збіраецца некалькі соцен чалавек, каб адсвяткаваць знакавую дату Беларускай гісторыі. У 2007 і 2009 гадах фэст спрабавалі сарваць супрацоўнікі міліцыі, не дапускаючы на поле ўдзельнікаў. Калі тое ж паўторыцца і ў гэтым годзе, то ўсё пройдзе на альтэрнатыўным месцы, якое пакуль не абвяшчаецца, абяцаюць арганізатары. Знайсці яго можна будзе, далучыўшыся да адной з групаў удзельнікаў. Большасць людзей будуць вусна папярэджаныя пра альтэрнатыўнае месца.

Мяркуецца, што фестываль пачнецца каля 18.00 і працягнецца ўсю ноч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі