Траім “дармаедам”, якія прыйшлі на прыём да Якабсона, паабяцалі адмяніць падатак

Траім “дармаедам”, якія прыйшлі на прыём да Якабсона, паабяцалі адмяніць падатак

Адразу траім наведвальнікам прыёму ў памочніка прэзідэнта паабяцалі адмяніць “падатак на дармаедства”. 16 лютага ў адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Аляксандр Якабсон прымаў грамадзян, якія маюць пытанні да дэкрэта аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства.

Двое з іх ― гэта маці, якія перад дэкрэтам мелі праблемы са здароўем, і таму не працавалі патрэбныя 183 дні. Адзін з “дармаедаў” выязджаў за мяжу на 181 дзень, а дагэтага працаваў два месяцы. Цяпер яны збіраюць усе неабходныя даведкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі