Трамп прыйдзе, санкцыі жорсткія ўвядзе: ці варта іх асцерагацца — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Рытуал па перавыбарах Лукашэнкі скончаны, і скептыкі чакаюць дрэнных навінаў: што курс долара рване ўверх, заробкі пачнуць падаць, а кошты на тавары і паслугі падвысяцца… пералічваць можна было б доўга, але пакуль што ў навінах — абяцанне падвысіць з 1 лютага мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Заробкі падаць не плануюць, бо ваенных заказаў ад расійскага ваенна-прамысловага комплексу вышэй галавы. Долар, праўда, падрос апошнімі днямі, але ён часта то расце, то дзешавее…

Што адметнага здарылася ў беларускай эканоміцы за першы тыдзень пасля “выбараў” і як счытваюць гэтыя знакі эканамісты? Ці варта асцерагацца рэзкай змены курса долара і што адбываецца ў банкаўскай сферы? Як на сітуацыю ў эканоміцы ўплывае недахоп працоўнай сілы і ці чакаць новых санкцый з боку Трампа? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі