Трамп заяўляе пра пагрозу Трэцяй сусветнай вайны з-за Крыма

Трамп заяўляе пра пагрозу Трэцяй сусветнай вайны з-за Крыма

Калі ЗША паспрабуюць сілай вярнуць Крым Украіне, гэта будзе азначаць пачатак Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з прыхільнікамі ў штаце Агаё, перадае РБК.

Трамп абверг прэсу, якая насміхалася, быццам палітык не ведае, пра далучэнне Крыма ў 2014 годзе да Расіі. "Я ведаю гэта дакладна. Гэта было прыкладна два гады таму. Прыкладна", — адзначыў Трамп.

Згадку, што Крым раней належаў Украіне, ён пракаментаваў наступным чынам: "Так, добра, гэта было два гады таму. Я маю на ўвазе, вы хочаце ўсё вярнуць назад, вы хочаце пачаць Трэцюю сусветную вайну, каб атрымаць яго назад?". Пры гэтым Трамп некалькі раз нагадаў, што ўсё гэта адбывалася "падчас дзяжурства Абамы".

Таксама на мітынгу ў Агаё Трамп чарговы раз выступіў за саюзніцкія адносіны з Расіяй. На яго думку, ЗША і Расія разам могуць перамагчы "Ісламскую дзяржаву". Да такога саюза, на яго думку, маглі б далучыцца і іншыя краіны.

Раней паведамлялася, што Трамп абяцаў, стаўшы прэзідэнтам, разгледзець пытанне аб прызнанні Крыма часткай Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі