Траўмаваны на матчы з “Пястам” Філіпенка можа выбыць на некалькі месяцаў
Траўмаваны на матчы з польскім “Пястам” футбаліст БАТЭ Ягор Філіпенка можа выбыць з гульні на некалькі месяцаў. Пра гэта паведаміў pressball.by галоўны трэнер барысаўскай каманды Аляксей Бага.
Паводле спецыяліста, Філіпенка падчас матчу няўдала прызямліўся на апорную нагу і адчуў рэзкі боль у калене. Абследаванне раніцай у чацвер прынесла “няўцешныя навіны”: спартсмен выбыў з шэрагаў гульцоў і, магчыма, надоўга.
У бліжэйшы панядзелак Ягор Філіпенка вылятае на кансультацыю ў італьянскую клініку, дзе пройдзе яшчэ адно абследаванне для ўдакладнення дыягназу.
10 ліпеня БАТЭ правёў першы паядынак стартавага ращнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Усябе дома на “Барысаў-Арэне” ён прымаў польскі “Пяст” і згуляў у нічыю — 1:1. Матч у адказ адбудзецца ў Глівіцы 17 ліпеня.