Трэніроўка футбалістаў БАТЭ на "Арэне Львоў" (фотарэпартаж)

Матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Шахцёр" (Данецк) пачнецца сёння ў Львове ў 22.45. Нагадаем, у Барысаве ўкраінскі клуб перамог з лікам 7:0.

Увечары 4 лістапада футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку на полі "Арэны Львоў". Пасля прабежкі і размінкі, футбалісты выконвалі практыкаванні з мячом, а пасля падзяліліся на дзве каманды і гулялі паміж сабой.

Адзначым, што "Арэна-Львоў" змяшчае да 34 тысяч чалавек.

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ над “Шахцёрам” дасягае 15 пунктаў

Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі