Трое з дзевяці фіналістаў “Кубка Яндэкса” – беларусы

Для таго каб выйсці ў фінал Кубка, удзельнікі знайшлі колер балалайкі ў фільме “Доктар Жывага” Трое беларусаў выйшлі у 9-ку фіналістаў “Кубка Яндэкса”. Імі сталі інжынер і бард /sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004138.jpg, камп’ютаршчык /sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004140.jpg, студэнт-лінгвіст /sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004141.jpg. Двое з іх трапілі ў фінал ужо ў другі раз, а /sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004141.jpg у мінулым годзе стаў першым у агульным заліку сярод юніёраў.



Зараз яны рыхтуюцца да фіналу, што адбудзецца 13 снежня. А пакуль спецыяльна для Еўрарадыё падзяліліся сакрэтамі, як шукаць ў Інтэрнэце хутка і эфектыўна.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004140.jpg
цікавіцца інтэлектуальнымі гульнямі ўжо 9 год – гуляе ў “Что? Где? Когда”, “Схватку” і Encounter. На ягоную думку, гарантыя поспеху – вялікі досвед і звычайныя вэб-стандарты:

Міроцін: Напрыклад, карыстацца Firefox і Explorer 7 – у іх ёсць спецыяльнае поле для пошуку, каб рабіць гэта хутчэй. Калі нічога не атрымліваецца па прамым запыце, то трэба шукаць праз словы-сінонімы.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2007/11/81657/cms-image-000004141.jpg кажа, што апроч усяго вялікую ролю адыгрывае ўдача, парадак слоў і веданне сінтаксісу.

Сомін: Напрыклад, клічнік – гэта пошук па словаформе, цільда – адсутнасць слова ў выдачы.

Яны ставяцца перад словам, якое шукаеш. Былы двухразовы чэмпіён Кубка Яндэксу мінчук Ігар Маханёк, якому гэтым разам не дазволілі трапіць ў фінал праз увядзенне абмежавання на шматразовае лідэрства, дзеліцца сваімі хітрыкамі:

Маханёк: Ёсць спецыяльныя сайты, якія адначасова загружаюць больш за 10 вынікаў пошуку. Ёсць прогі, якія адначасова шукаюць у Гуглі і Яндэксе.

Сёлета Ігар быў па-за конкурсам. Сказаў, што гэтым разам пытанні можна падзяліць на лёгкія і простыя – сярэдніх па цяжкасці заданняў не было. У пэўнай ступені стала лягчэй, бо Інтэрнэт-пашуковікі становяцца больш магутнымі – таму, каб шукаць было цяжэй, пытанні робяцца спецыфічнымі.

Маханёк: Было пытанне пра колер балалайкі ў персанажа ў фільме “Доктар Жывага”. Перафармуляваць там было нешта вельмі цяжка. Было шмат рэцэнзій на фільм, але балалайка і яе колер нідзе не ўзгадваўся. Таму я шукаў пераборам колераў. А нехта з удзельнікаў на малюнку да аднаго з артыкулаў убачыў, што яна чырвоная.

Таксама трэба было дзякуючы нумару знайсці расклад заняткаў старшакласнікаў нейкай школы.

Маханёк: Я напісаў “тэл.” (таму што звычайна карыстаюцца такім скарачэннем), "школа". Нічога не знайшлося. Напісаў "гімназія", зайшоў на яе сайт і там праз меню “расклад” знайшоў расклад вучняў старэйшых класаў.

Такім чынам, асабліва нечага складанага ў такіх пошуках няма. На думку Ігара Маханька, важна хутка прымаць рашэнні. Чым скончыцца фінал – невядома, але экс-чэмпіён кажа, што ўсе беларусы вельмі моцныя і здольныя стаць пераможцамі. Нагадаем, што галоўны прыз у гэтым годзе складае 701 тыс. расійскіх рублёў.

А калі вы хочаце перамагчы ў Кубку Яндэкса ў наступным годзе, то можаце патрэніравацца на сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі