Трусаў: Лукашэнка вельмі своечасова папрасіў Пуціна вярнуць слуцкія паясы

У чацвер Аляксандр Лукашэнка сустракаўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова.

Між іншым, кіраўнік дзяржавы распавёў, што зусім нядаўна гаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра вяртанне нацыянальных гістарычных каштоўнасцяў, такіх, напрыклад, як слуцкія паясы.



"Перамовы ідуць цяжка, — цытуе словы БЕЛТА. — Думаю, пытанні мы вырашым, і будзе прыклад вяртання гэтых каштоўнасцяў".

Час для вяртання беларускіх каштоўнасцяў Аляксандр Лукашэнка выбраў вельмі своечасовы, зручны, мяркуе гісторык і грамадскі дзеяч, кіраўнік ТБМ Алег Трусаў. Украіна наладжвае адносіны з Еўрасаюзам і ідзе на Захад, Маскве трэба ўтрымаць у ліку ўдзельнікаў інтэграцыйных аб'яднанняў хаця б Беларусь, кажа Трусаў.



Алег Трусаў: "Такі момант, што Расія можа і вярнуць, нікуды не дзецца, бо патрапіла ў цяжкую сітуацыю ў сувязі з украінскімі падзеямі... Таму я цалкам падтрымліваю Аляксандра Рыгоравіча па вяртанні нашай спадчыны. І можа пару паясоў удасца вярнуць. Я думаю, што Пуцін многа не дасць, але адзін-два можа і даць".



Трусаў нагадвае, што ў Расіі можна папрасіць вярнуць не толькі слуцкія паясы, але і тысячы экспанатаў па археалогіі, тыя ж скарбы манет, вывезеныя з БССР, Радзівілаўскую бібліятэку. Ну і, вядома ж, крыж Еўфрасінні Полацкай, які таксама можа знаходзіцца і знайсціся на тэрыторыі Расіі.
 

Чаму нашыя слуцкія паясы зачыненыя ў музейных сейфах? (Фота)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі