Туман і навальніцы: надвор'е на 17 ліпеня

Туман и грозы: погода на 17 июля

17 ліпеня надвор'е ў Беларусі будзе зусім не летняе. Месцамі па ўсёй краіне — туман і навальніцы, а тэрмометры пакажуць ледзь-ледзь больш за +20. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшую нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Акрамя навальніц і туману (уночы і раніцай) часам пройдуць дажджы. Вецер ноччу будзе паўднёва-заходні слабы, днём — паўночна-заходні ўмераны, да парывістага.

Уночы паветра астыне да 6 градусаў вышэй за нуль. А ўдзень тэмпература складзе ад 16 да 22 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі