Турцыя абагнала Беларусь па ўвозе тавараў у Расію

Правал на на расійскім напрамку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Правал на на расійскім напрамку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У першым паўгоддзі 2023 года Турцыя абагнала Беларусь па ўвозе тавараў у Расію. Лідарам па-ранейшаму застаецца Кітай, паведамляе ria.ru.

Ад агульнага аб'ёму імпарту ў РФ на КНР прыпадае 42%, у Турцыі — 13%, у Беларусі — 12%. У топ-5 імпарцёраў таксама Ганконг (9%) і Казахстан (5%).

Для параўнання — у першым паўгоддзі 2022 года Кітай увозіў у Расію 38% усіх тавараў, Беларусь — 24%, Турцыя — 5%, Нідэрланды і Германія — па 3%. Атрымліваецца, што беларускія тавары прайгралі ў РФ канкурэнцыю найперш прадукцыі з КНР і Турцыі. Статыстыка вельмі непрыемная для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Расійскія эксперты кажуць, што прадпрымальнікі РФ сёлета пераарыентаваліся на турэцкіх вытворцаў. І асабліва гэта заўважна ў катэгорыі адзення. Эксперты звязваюць гэта з тым, што ў Турцыі вырабляюць якасную прадукцыю, якая можа замяніць брэнды, якія сышлі з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі