Турэцкія верталёты нанеслі ўдар па іракскай тэрыторыі

Некалькі турэцкіх баявых верталётаў сёння раніцай нанеслі серыю ракетных удараў па закінутых вёсках, размешчаным на поўначы Ірака.
Па словах відавочцаў з ліку іракскіх вайскоўцаў, пад удар трапілі населеныя пункты ў ваколіцах мястэчка Заху, населенага пераважна курдамі.

Пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва або баевікоў Курдскай працоўнай партыі — не паведамляецца. У той жа час прадстаўнік КПП заявіў, што ў раёне турэцка-іракскай мяжы не спыняюцца спарадычныя перастрэлкі паміж турэцкімі вайскоўцамі і курдскімі баевікамі.

Паводле звестак турэцкага камандавання, 13 лістапада ад рук курдскіх партызан загінулі чатыры вайскоўцы. Пра страты сярод баевікоў дадзеных няма.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі