Туронак распавёў беластоцкім школьнікам пра міфы Другой сусветнай (фота)

18 чэрвеня невялікая зала ў пачатковай школе №4 у Беластоку ледзь умясціла ўсіх жадаючых патрапіць  на сустрэчу з гісторыкам Юрам Туронкам. Мерапрыемства зладзіла аб'яднанне бацькоў АB-BА, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову ў Беластоку. Юры Туронак расказаў пра сваю маладосць, якая прымала на Другую сусветную вайну, і засяродзіўся на тэме ваенных міфаў, якія існуюць ў беларускай гістарыяграфіі. Сустрэча цягнулася больш за 2 гадзіны.





Юры Туронак — дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, доктар гістарычных навук, аўтар кніг "Беларускае школьніцтва на Беласточчыне", "Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі", "Беларусь пад нямецкай акупацыяй", "Беларуская  кніга ў Другой Рэчы Паспалітай", "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі