Туск прапануе вылучыць Ціханоўскіх на Нобелеўскую прэмію міра

Туск прапануе вылучыць Ціханоўскіх на Нобелеўскую прэмію міра

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, былы кіраўнік Еўрапейскага саюза і экс-прэм'ер Польшчы Дональд Туск прапануе, каб ЕС вылучыў Святлану і Сяргея Ціханоўскіх на Нобелеўскую прэмію міра. "Я веру, што гэта будзе моцным сігналам... каб выказаць павагу ўсім беларусам, якія бяруць удзел у гэтым самым мірным руху за апошнія гады", напісаў ён у Twitter.

У іншым твіце Туск адзначыў: "Ніхто з нас не ведае, як і калі скончыцца іх [беларусаў] барацьба за свабоду, але мы ведаем, хто мае рацыю".

Святлана Ціханоўская вымушана знаходзіцца ў замежжы, яе муж Сяргей Ціханоўскі з 29 траўня за кратамі ў Беларусі.

Туск прапануе вылучыць Ціханоўскіх на Нобелеўскую прэмію міра
Cяргей Ціханоўскі ў зняволенні / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі