Tut.by: Новым уладальнікам ФК "Дынама-Мінск" можа стаць Віктар Пракапеня

Tut.by: Новым уладальнікам ФК "Дынама-Мінск" можа стаць Віктар Пракапеня

Новым уладальнікам ФК "Дынама-Мінск" можа стаць беларускі IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня. Пра гэта піша партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Нібыта, клуб дастаўся расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцэрыеву, але ён вырашыў перадаць яго свайму "малодшаму партнёру" па бізнесе Пракапені. Аднак ні ён, ні "Слаўкалій" (кампанія Гуцэрыева) сітуацыю не каментуюць.

Мінскім "Дынама" амаль два дзесяцігодзі валодаў бізнесмен Юрый Чыж. Сёлета ў кваліфікацыі Лігі Еўропы дынамаўцы на сваім полі сенсацыйна разграмілі піцерскі "Зеніт" — 4:0. З гэтай нагоды даволі эмацыйна выказаўся Аляксандр Лукашэнка (гл. відэа). У гасцях "Дынама" чакаў разгром — 1:8. Пасля гэтай ганьбы і пачаліся размовы пра змену ўладальніка.

Магчыма, працэс зацягваецца з-за таго, што кампаніі "Трайпл" належыць каля 57% акцый ФК "Дынама-Мінск", 26% акцый — у Мінгарвыканкама. Было меркаванне, што можа адбыцца аб'яднанне клуба з ФК "Мінск", што аднак малаверагодна.

Нядаўна старшыня Беларускай федэрацыі футбола, прэм'ер-міністр Сяргей Румас сказаў "Трыбуне", што ведае, хто будзе новым уладальнікам мінскага "Дынама". Але адмовіўся яго назваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі