Тымчук: Трупы расійскіх салдат скідваюць у шахты на Данбасе

Пра гэта ў Facebook напісаў украінскі эксперт, кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук. "У раёне населенага пункта Свярдлоўск [Луганская вобласць Украіны] зафіксаванае скідванне трупаў расійскіх вайскоўцаў у шурф адной з непрацуючых шахт", — сцвярджае ён.

Нагадаем, падобная інфармацыя з'яўлялася з украінскага боку і раней на працягу жніўня-верасня, пасля таго, як на Данбас былі ўведзеныя рэгулярныя расійскія войскі. Іх страты дагэтуль невядомыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, загінулі, як мінімум, сотні салдат і афіцэраў (называюцца таксама і лічбы ў некалькі тысяч чалавек). Масква дагэтуль адмаўляе, што яе вайскоўцы ваююць на Данбасе супраць украінскіх сілавікоў.

Фота — pohodushki.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі