У 15 футбалістаў Люксембурга перад матчам з беларусамі расстройства жывата

У 15 футбалістаў Люксембурга перад матчам з беларусамі расстройства жывата

15 з 20 футбалістаў зборнай Люксембурга перад заўтрашнім матчам са зборнай Беларусі пакутуюць на страўнікава-кішэчнае расстройства. Як паведамляе газета "Luxemburger Wort", здарылася гэта з імі на радзіме ўвечары ў нядзелю падчас каманднай вячэры. Лекары падазраюць соус баланьезэ, які падаваўся разам з локшынай.

У выніку ўначы з нядзелі на панядзелак большасць гульцоў не маглі спаць — бегалі ў прыбіральню. А ў панядзелак яны пачалі прымаць лекі. Некаторыя з гульцоў ужо выздараўліваюць. Аднак генеральны сакратар Люксембургскай федэрацыі футбола Жоэль Вольф адправіў запыт ва УЕФА. Ён просіць перанесці адборачны матч чэмпіянату Еўропы з беларусамі, які мусіць прайсці ў Барысаве 8 верасня. Люксембургскае выданне адзначае, што шанцы на перанос невялікія.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі