У жывым эфіры Еўрарадыё — дэпутат Алена Анісім
У гэтым навучальным годзе толькі 128 600 школьнікаў атрымлівалі адукацыю па-беларуску. Гэта ўсяго каля 13% ад агульнай колькасці вучняў у краіне. За 10 гадоў колькасць школьнікаў, прадметы якім выкладаюць на роднай мове, скарацілася ўдвая. Такія звесткі публікуе Белстат. Чаму такімі тэмпамі працягваецца русіфікацыя сферы адукацыі, ці атрымаецца павялічыць колькасць класаў або школ з беларускай мовай навучання, ці гэта ўжо нікому не патрэбна? Гэтыя пытанні абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё разам з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім. Пачатак адразу пасля выпуску навінаў у 15.00.
Глядзець відэа можна ў нашых сацсетках: Facebook, OK, Вконтакте,Youtube.