У 2023 годзе ў Беларусі ад раку памерлі 17 тысяч чалавек

Шмат беларусаў змагаюцца з анкалогіяй

Шмат беларусаў змагаюцца з анкалогіяй / pixabay.com

У 2023 годзе ў Беларусі ад раку памерлі 17 тысяч чалавек. Гэта афіцыйныя даныя РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Іх агучыў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай працы згаданай медустановы Сяргей Красны.

Прыблізна столькі ж беларусаў памерлі ад раку ў 2017 годзе. А ў 2019-м было амаль 19 тысяч.

Па словах Краснага, летась выявілі 56,5 тысячы новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. У жанчын на першым месцы па распаўсюджанасці рак малочнай залозы, рак тоўстай кішкі і гінекалагічныя захворванні. У мужчын — рак прастаты, рак лёгкага і тоўстай кішкі.

Прычым рак тоўстай кішкі — спецыфіка Беларусі з-за асаблівасцяў харчавання. "У нас не прынята есці шмат гародніны, садавіны, — кажа Сяргей Красны. — У нас за гародніну прымаецца бульба, што не зусім правільна... Акрамя таго, у беларусаў прынята есці вельмі шмат мясных прадуктаў, у прыватнасці чырвонага мяса, што таксама можа спрыяць развіццю пухлін тоўстай кішкі. Ну і сюды варта яшчэ аднесці маларухомы лад жыцця і наяўнасць такіх прадуктаў, якія мы адносім да фаст-фуду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі