У Адэсе СБУ накрыла вечарынку работніка епархіі РПЦ з прастытуткамі

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны правялі ператрус у адным з месцаў адпачынку Адэсы. Як піша dumskaya.net, там сваё 25-годдзе адзначаў работнік епархіі адной з праваслаўных цэркваў Дзмітрый П. Малады чалавек таксама працуе журналістам на адэскім тэлеканале і з'яўляецца памочнікам аднаго з народных дэпутатаў.

На святкаванне прыйшлі калегі імянінніка з епархіі, студэнты рэлігійных навучальных устаноў Адэсы і Кіева, а таксама святары. Госці падарылі яму вялікі торт з выявай герба і сцяга так званай "ДНР", а таксама сцяга Расіі.

Сам імяніннік запрасіў на свята з дзясятак прастытутак. Пры гэтым ён выказаў жаданне, каб свае паслугі прадаставілі менавіта перасяленкі з Данецкай вобласці.

У аднаго з гасцей свята падчас ператрусу супрацоўнікі СБУ канфіскавалі пісталет і патроны калібра 5,45.

Фота — dumskaya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі