У Адэсе выпусцілі эратычны каляндар Еўрамайдана (фота)

Эратычны каляндар з "еўрамайданаўскай" тэматыкай з'явіўся ў інтэрнэце. На старонках календара пазіруюць юныя мадэлі з мінімумам адзежы. Кожны месяц "прыпраўлены" сакавітай фразай, у якой фігуруюць даволі-такі пахабныя лозунгі і звароты па імёнах да лідараў украінскай апазіцыі.



Стваральнікі календара запэўніваюць, што "такім чынам прыгожыя дзяўчаты хочуць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю з нагоды падзей, якія адбываюцца ў краіне, і падкрэсліць, што іх адсутнасць на майдане не азначае, што яны ўбаку".



Аднак пасля апублікавання выявілася, што мадэлямі служылі непаўналетнія школьніцы, піша interfax.by. Пры гэтым яны не ведалі, для чаго будуць выкарыстаныя іх фота. Дзяўчаты кажуць, што ім абяцалі здымкі для рэкламы сумак і пантофляў.



Бацькі школьніц і сцвярджаюць, што не давалі дазволу фотаагенцтву размяшчаць фота іх дочак. Яны збіраюцца падаць у суд на фотаагенцтва. Некаторыя з іх упэўненыя, што іх дочак выкарысталі для правакацыі праціўнікі Еўрамайдана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі