У аэрапорце ў Вільні затрымалі агрэсіўнага беларуса
У аэрапорце ў Вільні затрымалі агрэсіўнага беларуса. Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду. Як паведамляе pasienis.lt, 36-гадовы мужчына прыляцеў з Мінска. Ён скандаліў, чапляўся да іншых пасажыраў, нецэнзурна лаяўся. Усё гэта адбывалася ў тэрмінале прыбыцця.
Памежнікі выклікалі паліцыю, якая затрымала хулігана. Асведчанне на алкаголь беларус праходзіць адмовіўся. Паліцыя праводзіць расследаванне інцыдэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.