У амерыканскай Каліфорніі двое пажарных загінула ад “вогненага тарнада”

У амерыканскай Каліфорніі двое пажарных загінула ад “вогненага тарнада”

У амерыканскім штаце Каліфорнія працягваюцца маштабныя лясныя пажары. Агонь імкліва распаўсюджваецца праз моцны вецер, таму цяперашняе бедства ўжо назвалі “вогненым тарнада". Як перадае ВВС, ужо загінулі двое пажарных, а дзясяткі тысяч чалавек вымушаныя пакінуць свае дамы.

Агонь ужо знішчыў 500 будынкаў, тысячы іншых збудаванняў у небяспецы. Пажарныя здолелі лакалізаваць толькі 5% узгаранняў.

Лясны пажар у Каліфорніі пачаўся ў панядзелак праз паломку ў аўтамабілі. Тэрыторыя ў 194 квадратных кіламетры ахопленая агнём. Моцны вецер не толькі спрыяе распаўсюду полымя, але і выдзірае з коранем дрэвы, перакульвае аўтамабілі і псуе дарожнае пакрыццё.

На тушэнні пажараў працуюць болей за 3400 пажарных, аднак сухое і гарачае надвор’е, якое захаваецца ў бліжэйшы тыдзень, можа пагоршыць сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі