У апошні дзень года парушыць беларуска-польскую мяжу спрабавалі 44 чалавекі
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
У апошні дзень 2021 года парушыць беларуска-польскую мяжу спрабавалі 44 чалавекі, паведамляе пагранслужба Польшчы.
У раёне Ліпска да лініі мяжы падыходзіла група з 20 замежнікаў, а на ўчастку каля вёскі Нарэўка было выяўлена пашкоджанне калючага дроту.
Усяго летась польскія памежнікі налічылі 39,7 тысяч спробаў незаконнага пранікнення ў краіну з тэрыторыі Беларусі. З іх каля 1,7 тысяч — у снежні. Каля тыдня таму прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі казаў, што сітуацыя на мяжы стабілізавалася. Па яго словах, ёсць шанец, што наступіць зацішша.
Памежнікі суседняй Літвы таксама ў навагоднюю ноч прадухілілі спробу парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — спынілі семярых мігрантаў, паведамляе агенцтва BNS. У Літву летась з Беларусі прыйшлі 4326 нелегальных мігрантаў (год таму, у 2020-м, нагадаем, іх было каля 80).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.