У апошні дзень зімы пройдзе слабы снег і будзе туманна

У апошні дзень зімы пройдзе слабы снег і будзе туманна

У бліжэйшыя суткі, 29 лютага, у Беларусі прагназуюць хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў многіх раёнах пройдзе слабы снег, удзень, пераважна на поўдні, таксама пройдуць ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі будзе туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Уначы прагназуецца слабы вецер, удзень ён будзе ўмеркаваным, паўночна-ўсходняга напрамку.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па мінус 5 градусаў, пры праясненнях на паўночным усходзе будзе да мінус 6-9 градусаў. Удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, на поўдні — да 8 градусаў цяпла.

У аўторак, 1 сакавіка сіноптыкі прадказваюць складаныя ўмовы надвор’я: пройдуць працяглыя ападкі, раніцай і ўдзень месцамі будуць моцныя ападкі. Месцамі захаваецца галалёд, у паўночна-заходніх раёнах магчымае наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца, удзень па паўночным усходзе прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Такі характар надвор’я захаваецца і ў сераду, 2 сакавіка, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі