У апошнім матчы на чэмпіянаце свету беларускія хакеісты абыгралі нарвежцаў

У апошнім матчы на чэмпіянаце свету беларускія хакеісты абыгралі нарвежцаў

У апошнім матчы на чэмпіянаце свету беларускія хакеісты абыгралі нарвежцаў — 4:3 (0:0, 2:1, 2:2). У нашай камандзе шайбы на рахунку Яўгена Лісаўца (2), Іллі Шынкевіча і Аляксандра Кулакова. Гэтая перамога аднак не паўплывала на турнірнае становішча зборнай Беларусі, з 7 ачкамі яна заняла перадапошняе месца ў групе “В” і не прабілася на наступны этап.

У іншых матчах на сусветным першынстве беларусы прайгралі фінам (2:3), чэхам (1:6), канадцам (0:6), швейцарцам (0:3), французам (па булітах — 3:4), выйгралі ў славенцаў (5:2).

На чэмпіянаце свету зборная Беларусі заняла 13-е месца сярод 16 каманд. Летась было 12-е, а два гады запар перад гэтым — 7-е. Горш беларуская зборная выступала ў 2011-2013 гадах, калі была 14-й. Лепшымі гульцамі нашай каманды назвалі Аляксандра Паўловіча, які стаў яе лепшым бамбардзірам (4 шайбы і 2 перадачы), Яўгена Кавыршына (2+1) і Яўгена Лісаўца (2+1).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі