У армянскага прэм'ера Пашыняна, якога сёння пахваліў Лукашэнка, каранавірус

У армянскага прэм'ера Пашыняна, якога сёння пахваліў Лукашэнка, каранавірус

У армянскага прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна выявілі каранавірус. Пра гэта ён распавёў суайчыннікам у відэазвароце, змешчаным у Facebook. Па словах Пашыняна, ён сябе добра адчувае — заўважных сімптомаў няма. Пакуль прэм'ер будзе працаваць дыстанцыйна, каб не заразіць нікога ва ўрадзе. Пашынян мяркуе, што заразіўся падчас адной з нарад: адзін з супрацоўнікаў, які разносіў шклянкі з вадой, здаў станоўчы тэст на COVID-19. Нейкі час ён працаваў без пальчатак, і Нікол Пашынян рабіў яму заўвагу.

Каранавірусам заразіліся і блізкія армянскага прэм'ера.

1 чэрвеня Нікол Пашынян размаўляў па тэлефоне з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і выказаў гатоўнасць прыехаць 24 чэрвеня ў Маскву на вайсковы парад. Але толькі ў выпадку, калі паправіцца.

У панядзелак пра Пашыняна згадваў Аляксандр Лукашэнка, які яго пахваліў, назваў таленавітым чалавекам і патрыётам сваёй радзімы. Па словах Лукашэнкі, у Беларусі не будзе "майданаў" і няма такіх асобаў, як Нікол Пашянян. А ён, як вядома, прыйшоў да ўлады пасля працяглых вулічных пратэстаў апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі