У арт-дырэктара клуба "Бруге" Палажэнкі адбыўся ператрус

У арт-дырэктара клуба "Бруге" Палажэнкі адбыўся ператрус

10 снежня ў арт-дырэктара мінскага клуба “Бруге” Сяргея Палажэнкі адбыўся ператрус. Сам ён звязвае гэты візіт з рэйдамі да тых, хто быў назіральнікам на выбарах 2020 года.

Палажэнку паведамілі, што ён праходзіць як сведка па справе аб масавых беспарадках. Таму, па словах сілавікоў, у яго кватэры, нібыта, могуць знаходзіцца дакументы, зброя, незарэгістраваная сімволіка, якія маюць значэнне для следства. 

У Палажэнкі агледзелі тэлефон, больш за ўсё сілавікоў цікавіў тэлеграм. Атрымаўшы доступ да яго воблачнага паролю, сілавікі не сталі забіраць тэхніку. Яму далі падпісаць папярэджанне аб неправамернасці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі