У Ашмянах дзяўчаты гулялі ў "балотны футбол"

У Ашмянах дзяўчаты гулялі ў "балотны футбол"

У Ашмянах прайшоў чацвёрты чэмпіянат па "балотным футболе". Летась у ім удзельнічалі 6 каманд, сёлета — 7 (як і ў 2018-м, былі 2 жаночыя дружыны). У кожнай з іх па 5 гульцоў плюс брамнік. Гуляюцца два таймы па 8 хвілін. Калі будзе нічыя, прызначаць пенальці. Цікава, што футбалістам дазваляюць гуляць у любым абутку. Адзінае патрабаванне — падчас матчу яго нельга замяніць на іншы. Таму важна ў "балоце" абутак не згубіць. Што да поля, то яго да гульні рыхтавалі ратавальнікі і працаўнікі аграрна-тэхнічнага каледжу.

Перамогу на традыцыйным турніры святкавалі жаночая каманда цэнтральнай раённай бальніцы і мужчынская каманда электрасетак. Футбалісткі і футбалісты атрымалі кубкі і медалі, інфармуе "Ашмянскі веснік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі