У Аўстрыі афіцыйна забаранілі мусульманскія хусткі ў грамадскіх месцах

У Аўстрыі афіцыйна забаранілі мусульманскія хусткі ў грамадскіх месцах

З 1 кастрычніка ў Аўстрыі афіцыйна забаронена насіць у грамадскіх месцах хусткі і іншыя галаўныя ўборы, якія цалкам закрываюць твар. Гаворка ідзе пераважна пра нікабы і буркі. У адпаведнасці з новым законам, галаўны ўбор павінен пакідаць твар адкрытым ад лініі валасоў да падбароддзя, удакладняе ВВС.

Хіджаб застаецца дазволеным. Пры гэтым пад такую ж самую забарону трапілі медыцынскія і клоўнскія маскі, балаклавы і рэспіратары. Але калі ёсць медыцынскія паказанні, або калі іх нашэнне звязанае з выкананнем прафесійных абавязкаў, такія прадметы надзяваць дазваляецца. Маскі дазволеныя і падчас народных гулянняў і карнавалаў.

Мусульманская супольнасць асудзіла закон і заявіла, што толькі нязначная частка аўстрыйскіх мусульманак носіць нікаб і бурку. Гэта ўсяго толькі каля 150 жанчын на ўсю краіну. Незадаволеныя і прадстаўнікі турбізнэсу, якія лічаць, што забарона традыцыйных галаўных убораў напалохае турыстаў з мусульманскіх краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі