У аўторак па поўначы Беларусі чакаюць мокры снег

Уначы ў асобных раёнах, днём па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы невялікі мокры снег, адзначае БЕЛТА. Вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду, днём з парывамі да 14 метраў за секунду.



Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да 5 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе +1...+3 градусы. У дзённы час чакаецца ад +7 па паўночным усходзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі.



Такі характар ​​надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.



Фота — proza.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі