У аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы

У аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы

У аўторак, 14 чэрвеня, у Беларусі ўначы чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, дажджы. У многіх раёнах краіны пройдуць моцныя дажджы з навальніцамі, паведамляе Белгідрамет. 

Удзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы (у тым ліку і ў Мінску). Вецер удзень будзе заходні парывісты, у многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 14-20 вышэй за нуль, па ўсходзе Беларусі будзе да +22.

У аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі