У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў
На месцы аварыі / https://www.facebook.com/kw.psp.warszawa/
У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў, піша @mostmediaio. Раніцай 27 лютага недалёка ад Бельска-Падляскага адбылося лабавое сутыкненне аўтобуса і легкавіка. Citroen, у якім было 5 чалавек, перакуліўся. Двое чалавек загінулі на месцы (28-гадовы беларус і 55-гадовы кіроўца, жыхар Падляскага ваяводства), траіх з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі. 28 лютага ў бальніцы памёр 28-гадовы грамадзянін Беларусі. Там застаюцца яшчэ двое мужчын.
Кіроўца і адзін пасажыр, якія былі ў аўтобусе, не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.