У аварыі ў Столінскім раёне загінула жанчына, шпіталізаваныя двое дзяцей

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У аварыі ў Столінскім раёне загінула жанчына, шпіталізаваныя двое дзяцей. Позна ўвечары 27 лістапада там адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў. Як паведамляе прэс-служба брэсцкай міліцыі, на 56-м кіламетры аўтадарогі Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны вадзіцель Audi, 23-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны, не справіўся з кіраваннем, і машына апынулася на паласе сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілем Ford, якім кіраваў 28-гадовы кіроўца.

25-гадовая пасажырка Ford ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. У бальніцу адвезлі кіроўцу і двух дзяцей (5-гадовую дзяўчынку і 1-гадовага хлопчыка, яны не знаходзіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах), якія былі ў гэтым аўтамабілі.

Напярэдадні ў падобнай аварыі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці загінулі 2 жанчыны.

У аварыі ў Столінскім раёне загінула жанчына, шпіталізаваныя двое дзяцей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі