У Азіі будуюць новую "вялікую кітайскую сцяну"
Чатырохметровая сцяна мусіць з'явіцца на мяжы паміж Турцыяй і Сірыяй.
Мяркуецца, што агароджа на ўчастку мяжы працягласцю 900 кіламетраў мусіць скараціць колькасць нелегальных мігрантаў з Сірыі.
Як інфармуе РІА "Новости", будаўніцтва пачалося ў турэцкай правінцыі Газіянтэп. Калі яно будзе скончанае, невядома.
Дарэчы, мінулай восенню падобную сцяну ўлады Турцыі пачалі ўзводзіць у раёне памежнага горада Нусайбін, але сустрэлі супраціў мясцовых курдаў. Супраць гэтага праекту выступіла мэр горада Айшэ Гекхан, якая нейкі час нават праводзіла галадоўку.
Так выглядае агароджа на ізраільскай мяжы.
Фота — Меркатор, AFP