У Бабруйску мужчына і жанчына памерлі ў сне: магчыма, атруціліся чадным газам

У Бабруйску мужчына і жанчына памерлі ў сне: магчыма, атруціліся чадным газам

У Бабруйску загінулі двое мясцовых жыхароў — 46-гадовы мужчына і яго 37-гадовая знаёмая. Трагедыя здарылася ў прыватным доме, які належаў мужчыне і выкарыстоўваўся як дача: пара лягла спаць і не прачнулася. Целы загінулых праз некалькі дзён выявіў сваяк гаспадара дома.

У Следчым камітэце мяркуюць, што прычынай смерці хутчэй за ўсё было атручэнне чадным газам: засоўка на коміне печы была зачыненая раней чым трэба, калі дровы яшчэ не дагарэлі. Па гэтай справе праводзяцца патрэбныя экспертызы і праверкі, піша sb.by

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі