У Баранавічах затрымалі мужчыну, які "мініраваў" гарвыканкам

У Баранавічах затрымалі «тэлефоннага тэрарыста». 35-гадовы мясцовы жыхар 10 лютага паведаміў у міліцыю пра мініраванне будынка гарвыканкама.  Паўтары гадзіны сапёры шукалі выбуховае прыстасаванне і нічога не знайшлі. Эвакуацыя супрацоўнікаў выканкаму не заняла шмат часу, бо гэта быў вечар суботы.

Аператыўнікі высветлілі, што тэлефанаванне пра ілжывае мініраванне зрабіў грузчык адной з баранавіцкіх крамаў. Раней яго ўжо судзілі за аналагічнае злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі