У Баранавічах дзясятак сілавікоў са зброяй акружалі дом мясцовага актывіста

Мікалай Чарнавус-малодшы / t.me/viasna96/
Мікалай Чарнавус-малодшы / t.me/viasna96/

У Баранавічах дзясятак сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акружалі прыватны дом мясцовага актывіста. Яны пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Быў праведзены ператрус, Мікалая Чарнавуса-малодшага затрымалі — вывелі ў кайданках з рукамі за спінай, піша @viasna96.

Затрыманне Чарнавуса адбылося каля 6-й гадзіны раніцы ў чацвер. Чакаецца, што 3 лютага яго будуць судзіць па адміністрацыйным пратаколе. У чым вінавацяць актывіста, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі