У Баранавічах школьнікаў сабралі на разгляд справы за крадзеж на суму 95 рублёў
Суд у школе
У сярэдняй школе № 17 у Баранавічах разглядалі крымінальную справу за крадзеж на суму каля 95 рублёў. На паказальны суд над 20-гадовым мясцовым жыхаром прывялі школьнікаў са старэйшых класаў.
Познім вечарам у адной з харчовых крамаў горада малады чалавек забраў парагенератар, забыты яго ўладальнікам. Хлопца знайшлі. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні крадзяжу і аштрафаваў на 50 базавых велічынь (2000 рублёў).
Падобныя паказальныя суды ў навучальных установах праходзяць даволі часта. Нярэдка перад навучэнцамі судзяць не за крымінал, а за палітычныя акцыі. Звычайна такія выязныя суды выносяць маладым людзям жорсткія прысуды і іх выводзяць з залы ў кайданках. Штрафы бываюць рэдка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.