У Баранавіцкім раёне бракуе школьных аўтобусаў

Для падвозу дзяцей на заняткі ў новым навучальным годзе ў Баранавіцкім раёне бракуе сама меней чатырох школьных аўтобусаў, паведамляе газета Intex-Press. Раён мае тэрміновую патрэбу ў транспарце для падвозу дзяцей у Жамчужненскую зону. Прыйшоў час спісаць аўтобусы, якія ходзяць у Гірмантоўцы, Мілавіды і Гарадзішча. Да пачатку навучальнага года плануюць набыць толькі адзін аўтобус. Адпаведна, мясцовы аддзел адукацыі не будзе ведаць, якой школе ён больш патрэбны. Усяго ж у Баранавіцкім раёне працуе 19 школьных аўтобусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі