У Барселоне пашыраюцца пратэсты супраць арыштаў прыхільнікаў незалежнасці

У Барселоне пашыраюцца пратэсты супраць арыштаў прыхільнікаў незалежнасці

У Барселоне пашыраюцца пратэсты супраць арыштаў прыхільнікаў незалежнасці. Мадрыд спрабуе сарваць правядзенне рэферэндума аб незалежнасці Каталоніі, прызначанага на 1 кастрычніка, і арыштоўвае мясцовых чыноўнікаў, якія яго рыхтавалі. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, было затрымана 12 службовых асоб аўтаномнай Каталоніі (па іншых звестках, ужо 16), у шэрагу міністраў рэгіянальнага ўраду прайшлі ператрусы. Затрыманых абвінавачваюць у арганізацыі забароненага рэферэндума аб незалежнасці. Гвардзейцы забралі дакументацыю аб падрыхтоўцы рэферэндума, амаль 10 мільёнаў бюлетэняў.

Прэзідэнт жэнаралітата Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў, што іспанскія ўлады незаконна ўмешваюцца ў рэгіянальныя працэсы. Ён назваў іх дзеянні антыдэмакратычнымі і таталітарнымі. “Яны перайшлі чырвоную рысу, якая аддзяляла іх ад таго, каб стаць рэпрэсіўным рэжымам”, — заявіў Пучдэмон. А прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Каталоніі Жордзі Санчас заклікаў людзей выходзіць на вуліцы для абароны сваіх рэгіянальных уладаў: “Час прыйшоў — давайце пратэставаць мірна; давайце выходзіць і абараняць нашы інстытуты”. У Барселоне ўжо пратэстуюць тысячы людзей.

Насельніцтва Каталоніі складае 7,5 млн чалавек. Мяркуецца, што на рэферэндуме большасць можа прагаласаваць за аддзяленне ад Мадрыда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі