У барысаўскай паліклініцы чарга на закрыццё бальнічнага — больш за 2 гадзіны

У барысаўскай паліклініцы чарга на закрыццё бальнічнага — больш за 2 гадзіны

У барысаўскай паліклініцы №4 чэргі стаяць не толькі на прыём да дактароў, але і каб закрыць бюлетэнь, піша мясцовае выданне, прызнанае экстрэмісцкім. 

Каб закрыць бальнічны, трэба проста паставіць штамп у спецыяльным акенцы. Дзеля гэтага барысаўчанам даводзіцца стаяць па некалькі гадзін.

Барысаўчанка паведаміла журналістам, што 11 лютага прастаяла дзве гадзіны ў чарзе да доктара, а потым яшчэ столькі ж — у чарзе па штамп на бюлетэнь.

"Учора, 10 лютага, барысаўчанін правёў 6 (!) гадзін у паліклініцы №4 г. Барысава, каб закрыць бальнічны. Спачатку да лекара, а потым каля 2,5 гадзіны — у чарзе ў акенца, каб паставілі штамп", — расказала іншая. 

Падчас чарговай хвалі кавіду барысаўчане праводзяць у чэргах у паліклініцы па 6-7 гадзін. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі