У барысаўскіх футбалістаў скралі форму
Невядомыя злачынцы абрабавалі міні-футбольны клуб вышэйшай лігі “Барысаў-900”. Гэта адбылося ў мінулую пятніцу, 22 кастрычніка.
Як перадае “Барысаў электронны”, нехта ўзламаў дзверы кабінета каманды, што знаходзіцца ў барысаўскім Спарткомплексе.
З памяшкання, якое адначасова служыць гульцам раздзявальняй, знікла экіпіроўка: касцюмы, шорты, майкі і гетры.
На думку трэнера каманды Міхаіла Шклянкова, злачынства здзейснілі не прафесійныя злодзеі, таму што больш каштоўныя рэчы засталіся некранутымі. Напрыклад, камп'ютар.
“Барысаў-900” выступае ў вышэйшай лізе і цяпер займае 6-е месца ў турнірнай табліцы, набраўшы 12 ачкоў у 6-ці гульнях.