У Барысаве гейзер з кіпеню біў на вышыню трох паверхаў (відэа)
Замена вадаправодных труб ператварылася ў захапляльнае відовішча.
Як пішуць "Борисовские новости", падчас рамонту вадаправоднай сеткі з адной трубы нечакана вырваўся гарачы струмень вады, які выклікаў эмоцыі ў жыхароў мікрараёна Лядзішча.
Струмень кіпеню і пары з прагнілай трубы ўзняўся на вышыню трохпавярховага дома. Збянтэжаныя рамонтнікі глядзелі на гэта дзейства як зачараваныя. Аварыя на вадаправодзе нагадвала гейзер. На шчасце, ніхто з рабочых не пацярпеў.
А вось жыхарам мікрараёна не пашанцавала: падачу гарачай вады ім адключылі на тыдзень.