У Барысаве мясцовы кіроўца прад'явіў ДАІ правы, якія набыў у маскоўскім метро

Мужчына купіў сабе падробленае пасведчанне, пасля таго як у Беларусі яго пазбавілі правоў, ілюстрацыйнае фота

Мужчына купіў сабе падробленае пасведчанне, пасля таго як у Беларусі яго пазбавілі правоў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Барысаве супрацоўнікі ДПС спынілі на праверку дакументаў аўтамабіль і былі азадачаныя вадзіцельскім пасведчаннем, якое прад'явіў мужчына. Дакумент быў выпісаны на яго імя і выдадзены ў Расійскай Федэрацыі. Супрацоўнікі ДАІ настаялі на экспертызе. І не памыліліся — дакумент аказаўся падробленым, расказалі ў Камітэце судовых экспертыз.

Пазней у міліцыі 45-гадовы жыхар Барысава прызнаўся, што сапраўдныя правы ў яго раней адабралі за парушэнні ПДР. Таму ён разжыўся на новыя — купіў у пераходзе метро ў Маскве.

Барысаўскі РУУС праводзіць праверку па гэтым факце.

В Борисове местный водитель предъявил ГАИ права, купленные в московском метро
В Борисове местный водитель предъявил ГАИ права, купленные в московском метро
Падробленыя правы з маскоўскага метро / @sudexpert_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі