У Барысаве п'яны мужчына пашкодзіў абраз у адным з праваслаўных храмаў

Каля храма, у якім адбылося здарэнне

Каля храма, у якім адбылося здарэнне / t.me/minobl_uvd/

У Барысаве п'яны мужчына пашкодзіў абраз у адным з праваслаўных храмаў. Зламысніка затрымалі, па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, 46-гадовы мужчына пасля таго, як уварваўся ў царкву, паспрабаваў разбіць абраз. Ён двойчы па яму ўдарыў рукой. Хулігана спынілі прысутныя вернікі, якія выклікалі міліцыянераў. Мужчына не стаў іх чакаць і ўцёк. Але неўзабаве яго знайшлі па прыкметах і затрымалі. Прычыну свайго ўчынку ён патлумачыць не змог, спасылаючыся на стан алкагольнага ап'янення.

Абраз сур'ёзна пашкоджаны. Сума нанесенай шкоды склала 250 рублёў.

У Барысаве п'яны мужчына пашкодзіў абраз у адным з праваслаўных храмаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі